Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў
Установа адукацыі «Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж» разглядае пытанні, змешчаныя ў зваротах грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, якія паступаюць у пісьмовай або вуснай форме, а таксама ў электронным выглядзе па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.
Пісьмовыя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў могуць быць накіраваны па адрасе: 225291, г.Івацэвічы, вул.Механізатараў, 7. Аб ходзе разгляду зваротаў можна ўдакладняць з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 штодня (акрамя суботы і нядзелі) па тэлефоне: 8 016 45 9 69 09
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- змест сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асобаў павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- змест сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы;
- да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Заяўнікі абавязаны:
- выконваць патрабаванні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў;
- падаваць звароты ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
- ветліва ставіцца да работнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў, не дапускаць ужывання нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў;
- своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змяненні свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту.
Тэрміны пры разглядзе зваротаў.
Звароты, якія паступілі ва ўстанову адукацыі «Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж» і адносяцца да яе кампетэнцыі, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
Заяўнік мае права на адкліканне свайго звароту.