22 сакавіка 1943 года не стала невялічкай беларускай вёсачкі Хатыні. 26 двароў. 149 жыхароў. 75 з якіх - дзеці. Іх усіх замкнулі ў хляве, абклалі хлеў саломай і падпалілі.
628 вёсак Беларусі спалілі фашысты разам з жыхарамі. 186 так і не былі адноўлены. У Івацэвіцкім раёне гэта Вяда, Красніца, Тупічыцы, Зацішша.
Мемарыяльны комплекс Хатынь стаў сімвалам і помнікам ўсім загінуўшым вёскам.

У бібліятэцы аформлена выстава"Званы Хатыні". Пачытайце кнігі выдатных беларускіх аўтараў Алеся Адамовіча, Уладзіміра Калесніка, Янкі Брыля. На старонках кніг сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. Людзі з вогненных вёсак расказваюць пра тое, пра што ведаць - страшна, а забыць - небяспечна. Калі пра вайну забываюцца, яна паўтараецца.
І мы памятаем. Памятаюць дзеці, унукі, праўнукі. Гэтай памяці прысвечана выстава ў вучэбным корпусе "Унукі пра вайну". Навучэнцы прыносілі фатаграфіі сваіх прадзедаў. Расказвалі пра сваіх родных, каб пра іх подзвіг даведалася як мага больш людзей, каб задумаліся, каб жахі вайны не прыйшлі зноў на нашу зямлю, каб не гінулі людзі. Не руйнаваліся гарады і вёскі.