flag by flag ru   Logo  Учреждение образования      
       "Ивацевичский государственный аграрный колледж"      
     in
 

15 красавіка ў каледжы адбылася прэзентацыя кнігі “Сцежкамі жыцця”. Гэта кніга выдадзена Брэсцкім выдавецтвам “Альтэрнатыва”. Напісана яна нашым земляком, былым партызанам, франтавіком, журналістам, дырэктарам Гошчаўскай школы  - Банасевічам Мікалаем Васільевічам. Апавядае ён пра свой род, пра лёс блізкіх, сяброў, знаёмых у віхуры гістарычных падзей мінулага стагоддзя.

На сустрэчы прысутнічала калега Мікалая Васільевіча, добра ведаўшая і сябраваўшая з аўтарам - Белая Валянціна Васільеўна. Яна расказала пра педагагічны шлях Мікалая Васільевіча.

         Мы вельмі раім ўсім прачытаць кнігу “Сцежкамі жыцця”. Асабліва напярэдадні знамянальнай даты - 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Простай і зразумелай мовай размаўляе з намі са старонак кнігі сведка і ўдзельнік падзей, якія стваралі гісторыю нашага краю.

http://www.mir.pravo.by/
http://president.gov.by/
Яндекс.Метрика