flag by flag ru   лого  Учреждение образования      
       "Ивацевичский государственный аграрный колледж"      
     in
 

Дваццаць другое сакавіка – гэта Дзень памяці ахвяр Хатыні і спаленых беларускіх вёсак. У верасні  1942 года  адбылася трагедыя вёскі Зацішша, калі мірныя жыхары ціхай вёскі былі спалены жыўцом толькі таму, што іншаземным захопнікам вельмі захацелася стаць гаспадарамі на нашай зямлі.

          Напярэдадні гэтай трагічнай даты прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, на якой прысутнічалі дырэктар Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа М.Я. Дымовіч, старшыня Жытлінскага сельскага выканаўчага камітэта П.А. Свібовіч, педагагічныя работнікі і навучэнцы каледжа, а таксама жыхары вёскі Сярадава.

Мерапрыемства праходзіла ля абеліска, які пастаўлены непадалёк ад спаленай вёскі Зацішша, якая, як і сотні тысяч іншых беларускіх вёсак, падзяліла трагічны лёс усім вядомай Хатыні, калі ад вёскі застаецца толькі попел.

Памяць мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прысутныя ушанавалі  хвілінай маўчання і усклалі кветкі да помніка.

http://www.mir.pravo.by/
http://president.gov.by/
Яндекс.Метрика