У бібліятэцы аформлена выстава"Званы Хатыні". Пачытайце кнігі выдатных беларускіх аўтараў Алеся Адамовіча, Уладзіміра Калесніка, Янкі Брыля. На старонках кніг сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. Людзі з вогненных вёсак расказваюць пра тое, пра што ведаць - страшна, а забыць - небяспечна. Калі пра вайну забываюцца, яна паўтараецца.
І мы памятаем. Памятаюць дзеці, унукі, праўнукі. Гэтай памяці прысвечана выстава ў вучэбным корпусе "Унукі пра вайну". Навучэнцы прыносілі фатаграфіі сваіх прадзедаў. Расказвалі пра сваіх родных, каб пра іх подзвіг даведалася як мага больш людзей, каб задумаліся, каб жахі вайны не прыйшлі зноў на нашу зямлю, каб не гінулі людзі. Не руйнаваліся гарады і вёскі.