На сустрэчы прысутнічала калега Мікалая Васільевіча, добра ведаўшая і сябраваўшая з аўтарам - Белая Валянціна Васільеўна. Яна расказала пра педагагічны шлях Мікалая Васільевіча.
Мы вельмі раім ўсім прачытаць кнігу “Сцежкамі жыцця”. Асабліва напярэдадні знамянальнай даты - 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Простай і зразумелай мовай размаўляе з намі са старонак кнігі сведка і ўдзельнік падзей, якія стваралі гісторыю нашага краю.