Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
22 лютага ў ліцэі адбыўся Дзень роднай мовы. Мерапрыемства праводзілася ў групе 485 выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры – Люшкевіч Ангелінай Іванаўнай. У ходзе мерапрыемства была праведзена віктарына, гучалі песні і вершы аб беларускай мове.
У ходзе мерапрыемства былі задзейнічаны розныя віды дзейнасці: вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, дэманструючы свае веды, з вялікім захапленнем чыталі вершы родных паэтаў, адчулі сябе ў ролі перакладчыкаў, перакладаючы рускія словы на беларускую мову. Мерапрыемства прайшло даволі эмацыйна і весела. Дзякуючы такім мерапрыемствам, можна падрабязна пазнаёміцца і ацаніць прыгажосць мовы, замілаванасць ёю, гонар і пашану да яе.
Выкладчык Люшкевіч А. І.