flag by flag ru   Logo  Учреждение образования      
       "Ивацевичский государственный аграрный колледж"      
     in
 

1Уладзімір Вікенцьевіч Мароз, беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр, нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 у горадзе  Косава Івацэвіцкага раёна. Скончыў з залатым медалём школу ў весцы Даманава, куды бацькі пераехалі пазней. Між іншым бацькі Уладзіміра Вікенцьевіча – настаўнікі. Выхавалі чатырох сыноў. Маці, Дзіна Канстанцінаўна,  настаўніца беларускай мовы і літаратуры, бацька, Вікенцій Іванавіч, працаваў завучам Даманаўскай школы. Выдатнік народнай асветы, атрымаў Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР і ЦК прафсаюза, пазаштатны карэспандэнт раённай газеты “Кастрычнік”, а потым “Івацэвіцкі веснік”. Адзін з аўтараў кнігі “Памяць. Івацэвіцкі раён”.

Уладзімір Мароз скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, а потым Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. У кінематаграфіі з 1981 года: старшы рэдактар Дзяржкіно БССР, вядучы рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», намеснік галоўнага рэдактара беларускага часопіса «Бярозка», вядучы рэдактар дакументальнага кіно кінастудыі «Беларусьфільм», дырэктар студыі дакументальнага кіно «Летапіс». Рэжысёр дакументальных фільмаў «І няхай нам вечным помнікам будзе», «Нафтавая жамчужына Беларусі», «Лазер Алфёрава», “Міфалагемы Радзімы, «Беларусьфільм 2010». Аўтар сцэнарыяў 60-ці дакументальных фільмаў. Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994). Практычна  ўсе сцэнарыі Уладзіміра Вікенцьевіча звернуты да гісторыі Беларусі.

Першыя свае вершы надрукаваў у раённай газеце «Кастрычнік» яшчэ школьнікам. Цяпер ён аўтар многіх паэтычных зборнікаў: «Далікатнае дакрананне», «Голас», «Рэй», «Хутарскія зоркі», «Благадаць», кніг прозы і эсэ «Беларускі храм», «Мінск старажытны і малады», «Менск. Верхні горад», «За брамай забытых мелодый», «Магілёў» і іншых. Яны таксама пра Радзіму, пра яе гісторыю і людзей.

11 чэрвеня нашаму земляку споўнілася 70 гадоў. З нагоды гэтага свята ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Незгасная зорка Уладзіміра Мароза”.

 IMG 20230612 180645

http://www.mir.pravo.by/
http://president.gov.by/
Яндекс.Метрика