flag by flag ru   Logo  Учреждение образования      
       "Ивацевичский государственный аграрный колледж"      
     in
 

21 лютага прадстаўнікі ўсіх нацый і народнасцей свету адзначаюць міжнародны Дзень роднай мовы. Свята было заснавана ў лістападзе 1999 года на сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы. Дзеля «падтрымкі моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя».

Менавіта ў гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі каледжа правялі сярод навучэнцаў квэст на веданне мовы – "Квэст па-беларуску".

Каб выканаць заданні квэсту, трэба было стаць дэтэктывам – знайсці  схаваныя заданні, разведчыкам – разгадаць таямнічую шыфроўку, знаўцам – выявіць схаванае ў крыжаванцы слова,  а акрамя таго, нядрэнна ведаць беларускі алфавіт, правапіс і правілы разгадвання рэбусаў. Каб было цікавей, на ўсіх паверхах вучэбнага корпуса былі размешчаны малюнкі са смешнымі беларускімі словамі. А каб мерапрыемства стала больш карысным, напомнілі навучэнцам ветлівыя беларускія словы.

Вельмі прыемна, што актыўны ўдзел у квэсце прынялі многія вучні каледжа. А галоўны прыз, сертыфікат на 9 балаў па беларускай літаратуры, атрымалі навучэнцы 495 групы:

Мацкевіч Лаліта,

Страковіч Алеся,

Арутюнян Сусана,

Стрэха Марыя,

Наўмовіч Вікторыя.

Віншуем, дзяўчаты!

Мову нельга добра ведаць, калі не карыстацца ёю штодзённа, не чытаць мастацкія творы, не папаўняць слоўнікавы запас.

Прыходзьце ў бібліятэку, сябры. Будзем разам чытаць беларускія кнігі!

http://www.mir.pravo.by/
http://president.gov.by/
Яндекс.Метрика