flag by flag ru   Logo  Учреждение образования      
       "Ивацевичский государственный аграрный колледж"      
     in
 

21 лютага ва ўсім свеце святкуюць Дзень роднай мовы. Не адышлі ад гэтага і ў нашым каледжы. “Квэст па-беларуску” дапамог навучэнцам не толькі паспрабаваць свае здольнасці ў веданні мовы, але і паказаў уменне вырашаць патынні на логіку. Квэсты навогул развіваюць інтуіцыю, ўвагу, памяць, уменне вырашаць галаваломкі, знаходзіць нестандартныя падыходы і шмат іншае. Асабліва карысныя яны, калі звязаны з роднай мовай, якую, нажаль, мы ведаем вельмі слаба і карыстаемся вельмі рэдка.

            У гэтым годзе “Квэст па-беларуску” быў прысвечаны адной з прафесій, якую рыхтуюць у каледжы - кухар. З заданнямі квэсту змагаліся і ў навучальным корпусе, і ў інтэрнаце. Высветлілася, што адзінаццаць беларускіх страў не змог адгадаць ніхто. Але нават, калі ты не стаў лепшым у квэсце, ты змог яшчэ раз успомніць беларускія словы, даведацца пра выразы, якія не часта выкарыстоўваюцца, пачуць ветлівыя словы, успомніць, што ты - беларус.

            Дзякуй ўсім, хто прыняў удзел у квэсце, і яшчэ раз віншуем з Днём роднай мовы.

 

http://www.mir.pravo.by/
http://president.gov.by/
Яндекс.Метрика