Валерий Квилория из тех писателей, которые любят встречаться со своими читателями. Ему есть что рассказать и самому маленькому, и подростку, и взрослому. Валерий Тамазович не только сочиняет сказки и рассказы, но и сам издаёт книги. О творчестве и о героях своих многочисленных историй учащимся 1 и 2 курсов Ивацевичского государственного аграрного колледжа поведал сам писатель на творческой встрече, которая состоялась 14 февраля в библиотеке колледжа, в Международный день дарения книг.
12 снежня 2023 года пайшоў з жыцця Анатоль Мікалаевіч Галушка - ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна, член Саюза пісьменнікаў, Сусветнай арганізацыі мастакоў.
Анатоль Мікалаевіч Галушка нарадзіўся 20 лютага 1963 года ў вёсцы Магіліцы Івацэвіцкага раёна. Там ён і жыў усё жыццё. У 17-гадовым узросце здарылася трагедыя – Анатоль няўдала скочыў у раку і пашкодзіў спіну. З таго часу быў паралізаваны, прыкуты да ложка. Але цяжкі лёс не зламаў волю, не перашкодзіў праявіцца талентам гэтага чалавека. Анатоль Мікалаевіч пачаў пісаць карціны. Спачатку алоўкамі, акварэллю, а потым і маслам. З-за хваробы ён не мог трымаць пэндзлік у руках, таму маляваў карціны, трымаючы яго ў зубах. У сваіх работах ён адлюстроўваў прыгажосць беларускай прыроды, наваколля. Прыхільнікі яго таленту, і з Беларусі, і з краін замежжа, набывалі яго творы ў свае калекцыі. А яшчэ Анатоль Мікалаевіч пісаў вершы, невялікія замалёўкі, эсэ. Выдаў дзве кнігі “Яблычны спас” і “Сляды на пяску”. Пра яго творчасць на студыі "Беларусьфільм" было знята два дакументальных фільма.
Яго няпростае жыццё было напоўнена творчасцю і аптымізмам.
У памяць аб гэтым таленавітым чалавеку, які пражыў вельмі цяжкае жыццё і не зламаўся, не скарыўся лёсу, у бібліятэцы каледжа аформлена выстава “Лёс, авеяны пэндзлем і пяром”. Вы можаце яшчэ раз дакрануцца да адмысловых, лірычных і глыбока філасофскіх радкоў Анатоля Галушкі, больш падрабязна пазнаёміцца з
лёсам і творчасцю мастака і паэта.
Октябрь не случайно считается нобелевским месяцем. На второй неделе октября мы узнаём имена очередных лауреатов Нобелевской премии, а 21 октября родился сам учредитель премии Альфред Бернхальд Нобель. В этом году исполняется 190 лет со дня его рождения. Этой дате была посвящена встреча в библиотеке с учащимися первого курса колледжа. Игра на тему «Науки бывают разными» показала, насколько они владеют темой и уровень их эрудиции. Приятно, что после встречи ребята захотели взять книги домой.
14 октября в Беларуси отмечаются два больших праздника – День Покрова Пресвятой Богородицы и День Матери. Оба они связаны с образом самого дорогого человека. Вся работа библиотеки в эту неделю была посвящена прославлению имени Мама.
Уладзімір Вікенцьевіч Мароз, беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр, нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 у горадзе Косава Івацэвіцкага раёна. Скончыў з залатым медалём школу ў весцы Даманава, куды бацькі пераехалі пазней. Між іншым бацькі Уладзіміра Вікенцьевіча – настаўнікі. Выхавалі чатырох сыноў. Маці, Дзіна Канстанцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, бацька, Вікенцій Іванавіч, працаваў завучам Даманаўскай школы. Выдатнік народнай асветы, атрымаў Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР і ЦК прафсаюза, пазаштатны карэспандэнт раённай газеты “Кастрычнік”, а потым “Івацэвіцкі веснік”. Адзін з аўтараў кнігі “Памяць. Івацэвіцкі раён”.
Уладзімір Мароз скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, а потым Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. У кінематаграфіі з 1981 года: старшы рэдактар Дзяржкіно БССР, вядучы рэдактар студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», намеснік галоўнага рэдактара беларускага часопіса «Бярозка», вядучы рэдактар дакументальнага кіно кінастудыі «Беларусьфільм», дырэктар студыі дакументальнага кіно «Летапіс». Рэжысёр дакументальных фільмаў «І няхай нам вечным помнікам будзе», «Нафтавая жамчужына Беларусі», «Лазер Алфёрава», “Міфалагемы Радзімы, «Беларусьфільм 2010». Аўтар сцэнарыяў 60-ці дакументальных фільмаў. Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994). Практычна ўсе сцэнарыі Уладзіміра Вікенцьевіча звернуты да гісторыі Беларусі.
Першыя свае вершы надрукаваў у раённай газеце «Кастрычнік» яшчэ школьнікам. Цяпер ён аўтар многіх паэтычных зборнікаў: «Далікатнае дакрананне», «Голас», «Рэй», «Хутарскія зоркі», «Благадаць», кніг прозы і эсэ «Беларускі храм», «Мінск старажытны і малады», «Менск. Верхні горад», «За брамай забытых мелодый», «Магілёў» і іншых. Яны таксама пра Радзіму, пра яе гісторыю і людзей.
11 чэрвеня нашаму земляку споўнілася 70 гадоў. З нагоды гэтага свята ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Незгасная зорка Уладзіміра Мароза”.














