21 лютага прадстаўнікі ўсіх нацый і народнасцей свету адзначаюць міжнародны Дзень роднай мовы. Свята было заснавана ў лістападзе 1999 года на сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы. Дзеля «падтрымкі моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя».
Менавіта ў гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі каледжа правялі сярод навучэнцаў квэст на веданне мовы – "Квэст па-беларуску".
Каб выканаць заданні квэсту, трэба было стаць дэтэктывам – знайсці схаваныя заданні, разведчыкам – разгадаць таямнічую шыфроўку, знаўцам – выявіць схаванае ў крыжаванцы слова, а акрамя таго, нядрэнна ведаць беларускі алфавіт, правапіс і правілы разгадвання рэбусаў. Каб было цікавей, на ўсіх паверхах вучэбнага корпуса былі размешчаны малюнкі са смешнымі беларускімі словамі. А каб мерапрыемства стала больш карысным, напомнілі навучэнцам ветлівыя беларускія словы.
Вельмі прыемна, што актыўны ўдзел у квэсце прынялі многія вучні каледжа. А галоўны прыз, сертыфікат на 9 балаў па беларускай літаратуры, атрымалі навучэнцы 495 групы:
Мацкевіч Лаліта,
Страковіч Алеся,
Арутюнян Сусана,
Стрэха Марыя,
Наўмовіч Вікторыя.
Віншуем, дзяўчаты!
Мову нельга добра ведаць, калі не карыстацца ёю штодзённа, не чытаць мастацкія творы, не папаўняць слоўнікавы запас.
Прыходзьце ў бібліятэку, сябры. Будзем разам чытаць беларускія кнігі!